<2003/2004> | <2004/2005 Год> | <2005/2006 Год> | <2006/2007 Год> |2007/2008| Год
Дзень Волі,
Акт 25 сакавіка 1918 года ! Такія словы пачулі вучні першых класаў белліцэя ў Гайнаўцы з самай раніцы 26 сакавіка 2008 года.
Як штогод вельмі ўрачыста адзначаліся дзевяностыя ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў нашай школе. Сабраныя ў актавым зале вучні ўдзельнічалі ў нештодзённым ўроку. У зале гучала прыгожая музыка, звінелі словы пра даўнюю магутнасць Краіны, словы надзеі і веры ў caмастойнае заўтра. Усё на фоне бел - чырвона - белых колераў.
Дакладна 90 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года паўстала незалежная беларуская дзяржава і хаця ператрывала дзевяць месяцаў, але ж замацавала ідэю дзяржаўнасці краіны, права да самастойнага існавання. Дзень 25 сакавіка лічыцца найважнейшым нацыянальным святам для кожнага сапраўднага беларуса.
Белліцэісты слухалі ўцішы вершы М. Багдановіча, У.Караткевіча, Л.Геніюш, Н.Арсенневай, тэксту ІІІ Устаўной Граматы, гістарычных фактаў пераказаных пад гучанне беларускіх песень. Патрыятычныя песні выканаў і наш школьны гурт “Знічка”, іх спяваюць дзяўчаты толькі на Дзень Волі.
Урачыстасць падрыхтавалі вучні класа І ц ліцэя. Дзяўчаты і хлопцы сапраўды здолелі зацікавіць сабраных і стварыць у гэты дзень святочную, атмасферу.
клас І ц ліцэя





IX Конкурс беларускай гавэнды – Гайнаўка 2008
Чарговы раз нашая школа прымала найлепшых расказчыкаў Гайнаўскага павета. Гэтым разам выступіла 37 удзельнікаў з 14 школ (падставовых, гімназіяў і адной звышгімназіяльнай). Конкурс адбываўся на даволі высокім узроўні, а паасобныя расказчыкі пераганяліся сваімі задумамі, каб зацікавіць публіку і атрымаць прызнанне ад ацэньваючай камісіі. Многім гэтае павялося. І хаця колькасць прызнаных месцаў была абмежаваная, ніводзін з выступоўцаў не адышоў з пустымі рукамі, таму што кожны атрымаў кніжны падарунак устаноўлены генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Беластоку – спадаром Міхалам Аляксейчыкам.
А вось вынікі:
Падставовыя школы
І месца – Анна Нэстэрук (Г-ка н-р 6), Наталля Семянюк (Чыжы)
ІІ месца – Уля Беразовец (Нараў), Дамініка Юшкевіч (Нараў), Рафал Кердэлевіч (Дубічы Царкоўныя), Наталля Дмітрук (Чыжы), Павел Засім (Нараўка)
ІІІ месца – Віялета Рабчук (Г-ка н-р 3), Дарота Артышук (Г-ка н-р 6), Марыёля Анішчук (Дубіны)
Гімназіі
І месца – Эвеліна Лясота (Нараўка), Паўліна Башун (Чыжы)
ІІ месца – Мажэна Дмітрук (Чыжы)
ІІІ месца – Наталля Андраюк (Чыжы), Барбара Петручук (Дубічы Царкоўныя), Барбара Шусцік (Нараўка), Юстына Іванюк (Г-ка н-р 2)

Aб’яўленне конкурсу – Аня Нэстэрук

Вядучая – Анна Галашэвіч

Расказчыкі і іх апекуны

Ацэньваючая камісія – (злева) Яланта Грыгарук, Анджэліна Масальская, Ірэна Ігнатовіч

Верная публіка

„Ад гэтай балбатні ўжо не толькі рукі, але і галава можа разбалець”

Міні-канцэрт у выкананні Марыёлі Герман і Паўліны Паўлючук
Класная Куцця
21 снежня 2007 года ў нашым ІІ б гімназіі адбылася Куцця. Ужо зранку цудоўна прыбраную залу напаўнялі пахі баршчу, аладкаў, смажанай рыбы, піражкоў і іншых посных страў. Калі ўсё было гатова, запрасілі мы Дырэкцыю школы і нашую неабходную школьную сакратарку, спадарыню
Галіну.
Пачалі ад рытуальнай куцці, затым стараліся скаштаваць усіх страў.
Прыйшоў час і на калядаванне. Госці пахвалілі нас за прыгожа заспяваныя калядкі. Надыйшоў час і на ўспаміны, а нас сапраўды зацікавілі пераказы настаўнікаў пра тое, як даўней адзначаліся Каляды.
Не адбылося і без смешных гісторый. Завяршэннем гэтага прыемнага дня быў візіт Дзеда Мароза. Мы ўзаемна куплялі сабе падарункі, а хлопцы ў смешных шапках – раздавалі. Ну і яшчэ трэба было папратаць.
Дзякуем усім настаўнікам, каторыя завіталі ў наш клас і правялі супольна незабыўныя хвіліны.
Адрыяна Сачко
ІІ б гімназіі


Дзяды – дзень памяці продкаў.
Мы, вучні IIб Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы, згодна са школьнай традыцыяй, пайшлі другога лістапада разам за сп. Вольгай Сянкевіч і сп. Ірэнай Клімовіч, на гайнаўскія могілкі, каб як штогод “адведаць” памерлых, каторыя связаныя былі з нашай школай. І так, лампачкі мы запалілі на магіле дырэктара – А. Іванюка і настаўнікаў – м.ін. Я. Пятручука, У. Рушука і А. Корзуна. Ля каждай магілы, нашыя настайніцы нешта нам апавядалі пра гэтую асобу. Потым мы зайшлі таксама на могілкі савецкіх салдат, каторыя пагіблі ў барацьбе за вызваленне Гайнаўкі.
Таксама вучні з нашага класа прыбралі ў Нараўцы магілу сп. Ніны Нічыпарук – першай дырэктар беларускай гімназіі ў Гайнаўцы, а ў Махнатым, магілу сп. А. Сельвесюка.
Тэкст – Марцін Кандрацюк ІІ б



