М Э Н Ю
І Н Ф О
Старонку найлепш пераглядаць у раздзельнасці 800x600 або 1024x768, у прынамсі 16 -бітавым колеры, праглядаркай Microsoft Internet Explorer 5.0 або навейшай.
|
|
|
АКТУАЛЬНАСЦІ
Сёння 25 сакавіка 2013 года
адзначаем дзевяноста пятыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі.
25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Гэта была найважнейшая падзея ў беларускай гісторыі ХХ стагоддзя.
Сённяшнія святкаванні распачалі мы гімнам БНР - ваяцкім маршам Макара Краўцова
"Мы выйдзем шчыльнымі радамі", пасля аглядалі фільм пз. "Дзень волі" і выслухалі
дэкламатарскія выступленні нашых вучняў з ІІБ і ІІД класаў, а таксама праслухалі
беларускія патрыятычныя песні ў цудоўным выкананні нашай "Знічкі". Праспявалі яны такія песні
як "Малітва ", "У гушчарах" на словы Н. Арсенневай ці "Песню пра сцяг" С. Панізніка.
Апрача гэтага Юліта Ваврэшук выступіла з кранальным выкананнем песні "К табе Беларусь".
Дзень мінуў у святочным настроі і кожны меў магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй беларусаў.
Больш фатаграфій у галерэі
|
|
|
больш: >>>
![](linia3.jpg)
Напішы да нас
![](linia3.jpg)
Паноўны выбар мовы
|