![]() ![]() |
||||||
M E N U
Strona główna |
AKTUALNOŚCI
![]() У тыднёвіку «Ніва» з дня 29 кастрычніка 2017 года паявілася дэбютанцкая публікацыя нашай ліцэісткі Магдалены Аніскевіч з класа ІА. Трэба прызнаць, што дзяўчына «чуе» пяро. Зрэшты, прачытайце самі. Цікавая сустрэча з журналістам 6 кастрычніка 2017 года ў Гайнаўскім белліцэі адбылася незвычайная сустрэча з выдатным журналістам ды перакладчыкам Янам Максімюком. Наш госць зрабіў вялікае ўражанне на вучнях, якія ўдзельнічалі ў гэтым спатканні. Мы даведаліся, што спадар Ян распрацаваў наш падляшскі дыялект як асобную мову ды папулярызаваў яе ў іншых частках свету. У дадатак журналіст ведае аж трынаццаць замежных моў. Мы – вучні белліцэя з вялікай зацікаўленасцю слухалі пра ўсё тое, што расказваў нам госць. На пачатку сустрэчы ён расказаў пра сябе і сваю творчасць. Нам стала вядома, што Ян Максімюк працаваў калісьці ў «Ніве». Ён распавёў нам пра сваю працу перакладчыка, журналіста, а таксама пра час, калі працаваў у пасольстве ЗША ў Варшаве. Свае аповеды спадар Максімюк узбагаціў фатаграфіямі, якія прадстаўлялі канкрэтныя моманты з яго жыцця: канферэнцыі ў Шкоцыі, Японіі ці Канадзе. У другой палавіне сустрэчы вучні маглі задаць пытанні нашаму госцю. Многія з нас падымалі рукі ўверх, каб пра нешта запытаць, а Ян Максімюк даваў нам дэталёвыя адказы. Мне здаецца, што ўсе вучні, прысутныя на сустрэчы, вельмі прыемна правялі час у кампаніі нашага госця. Ян Максімюк аказаўся вельмі цікавым чалавекам, які зрабіў на нас вельмі станоўчае ўражанне і гэтыя два ўрокі аказаліся за кароткімі на спатканне з такім выдатным чалавекам. На канец мы шчыра падзякавалі нашаму госцю, зрабілі здымкі, а некаторыя вучні падыходзілі да спадара Яна, каб асабіста падзякаваць ды коратка пагутарыць з ім самнасам.
Магдалена АНІСКЕВІЧ ![]() |
Więcej: >>>
|
||||
![]() |